Перайсці да зместу

Ханс Хартунг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ханс Хартунг
фр.: Hans Hartung
Род дзейнасці мастак, рысавальнік, фатограф, каліграф, графік, кераміст, дзеяч выяўленчага мастацтва
Дата нараджэння 21 верасня 1904(1904-09-21)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 снежня 1989(1989-12-07)[1][4][…] (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Anna-Eva Bergman[d]
Член у
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ханс Хартунг (ням.: Hans Hartung; 21 верасня 1904, Лейпцыг — 7 снежня 1989, Антыб) — французскі мастак Парыжскай школы, выхадзец з Германіі.

Ханс Хартунг нарадзіўся ў 1904 годзе ў Лейпцыгу. Яго бацька — медык, музыкант і мастак-самавук. У 1912—1914 гадах сям’я жыла ў Базелі, дзе Хартунг захапіўся фатаграфіяй. Затым вучыўся ў Дрэздэне, капіяваў у музеі Рэмбранта, Гою, Эль Грэка, нямецкіх і аўстрыйскіх экспрэсіяністаў (Какошка, Нольдэ). У акварэльных працах 1922 г. прыйшоў да абстракцыянізму.

У 1924—1925 вучыўся філасофіі і гісторыі мастацтва ў Лейпцыгу, затым — у Акадэміі прыгожых мастацтваў у Дрэздэне. Адкрыў для сябе імпрэсіянізм і кубізм. Да 1931 года жыў у Парыжы, затым падарожнічаў па Бельгіі, Галандыі, Нарвегіі. З 1934 года пасяліўся ў Парыжы, зблізіўся з Кандзінскім, Мандрыянам, Міро, Колдэрам. Маляваў у манеры, блізкай да ташызму.

У 1939 годзе Хартунг ажаніўся з нарвежскай мастачкай Ганнай-Эвэ Бергман. У 1939 годзе яны развяліся. У галечы Хартунг працаваў у майстэрні скульптара Хуліа Гансалеса і пасля ажаніўся з яго дачкой Рабертэ. Аднак з ёй ён таксама развёўся і ў 1957 годзе зноў узяў шлюб з першай жонкай.

У гады Другой сусветнай вайны запісаўся ў Замежны легіён, ваяваў у Паўночнай Афрыцы. Дэмабілізаваўшыся, бег з акупаванай Францыі ў 1943 годзе, хаваўся ў Іспаніі, быў арыштаваны, 7 месяцаў правёў у французскім канцэнтрацыйным лагеры. Затым зноў паступіў у Замежны легіён, быў цяжка паранены ў лістападзе 1944, страціў правую нагу. Вярнуўшыся ў Парыж, у 1946 годзе атрымаў французскае грамадзянства, быў узнагароджаны Ваенным крыжом і ордэнам Ганаровага легіёна.

Зноскі

  1. а б Hans Hartung
  2. Hans Hartung // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118546406 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. RKDartists Праверана 18 лістапада 2021.
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.